КАБУЛ. Лідэр Афганістану Хамід Карзай заявіў пра неабходнасьць адзінства ўзброеных сілаў краіны, якія, паводле яго, павінны падпарадкоўвацца міністэрству абароны, а не палявым камандзерам. Карзай таксама падкрэсьліў, што ўсе грамадзяне Афганістану павінны строга выконваць распараджэньні пераходнага ўраду, кіраўніком якога ён афіцыйна прызначаны ўчора. У Кабуле адбыліся перамовы Карзая і экс-міністра ўнутраных справаў Юніса Кануні, які незадаволены тым, што быў прызначаны міністрам адукацыі. Карзай паведаміў, што, магчыма, Кануні зойме болей высокую пасаду. Гэтыя заявы Карзаі прагучэлі ў адказ на акцыю паліцыі ў падтрымцы былога міністра ўнутраных справаў. Яны заблякавалі падыходы да будынку міністэрства.
Сёньня ж Турэччына афіцыйна пераняла ад Вялікай Брытаніі камандаваньне міжнароднымі сіламі бясьпекі ў Афганістане.