АМАН.Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак сёньня ў Амане пачаў перамовы з каралём Ярданіі Абдуллом.
Асноўнымі тэмамі перамоваў будуць апошнія падзеі на Блізкім Усходзе і шляхі, якія прывялі б да аднаўленьня міравога працэсу паміж Ізраілем і Палестынай.
Плянуецца, што пасьля візыту ў Аман Мубарак правядзе перамовы ў Дамаску з прэзыдэнтам Сірыі Башарам Аль-Асадам.