[ 19:57 ]  8 былых супрацоўнікаў КДБ абвіначаныя ў злачынствах супраць чалавечнасьці

ТАЛІН. Прадстаўнікі эстонскай паліцыі сёньня заявілі, што восем былых супрацоўнікаў савецкага КДБ былі абвіначаныя ў злачынствах супраць чалавечнасьці за ўдзел ў дэпартацыі ў Сібір 400 эстонскіх грамадзян-жыхароў востраву Саарэмаа ў 1949 годзе. Людзі, абвіначаныя за злачынствы супраць чалавечнасьці, могуць быць асуджаныя на вышэйшую меру пакараньня – пажыцьцёвае зьняволеньне.