[ 19:17 ]  Былы кароль ня будзе вылучацца на кіраўніка Афганістану

КАБУЛ Былы кароль Афганістану Загір Шаг заявіў сёньня, што ён ня будзе вылучацца на пасаду кіраўніка дзяржавы на паседжаньні рады старэйшынаў – Лоя Джырга. Загір Шаг сказаў, што падтрымае кандыдатуру цяперашняга кіраўніка часовага ўраду Афганістану Хаміда Карзаі. Сэсія рады старэйшынаў была затрыманая на дзень і цяпер мае пачацца заўтра. Лоя Джырга мае абраць пераходны ўрад, які будзе кіраваць Афганістанам цягам наступных 18 месяцаў, пакуль не адбудуцца агульныя выбары.