[ 22:16 ]  Зьменшылася пранікненьне экстрэмістаў з Пакістану

ВАШЫНГТОН. Як паведамляе Дзяржаўны Дэпартамэнт Злучаных Штатаў, інфільтрацыя экстрэмістаў у кантраляваны Індыяй Кашмір з тэрыторыі Пакістану апошнім часам зьменшылася. Аднак прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнта Рычард Баўчэр зазначыў, што хоць колькасьць інцыдэнтаў зьменшылася, яны яшчэ не спыніліся зусім. Індыя ў якасьці першага кроку да зьняцьця напружаньня патрабуе спыніць пранікненьне экстрэмістаў з тэрыторыі Пакістану.