(Ісьлямабад) Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф сёньня запэўніў амэрыканскага прадстаўніка Рычарда Армітыджа, што Пакістан не пачне вайну зь Індыяй. Армітыдж упэўнены, што Мушараф шукае мірны шлях вырашэньня канфлікту і ахвотны зрабіць усё, каб не дапусьціць вайны. Заўтра Армітыдж адлятае ў Дэлі, дзе будзе сустракацца зь кіраўнікамі Індыі. Дарадца ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Індыі Браеш Чандра Мішра сёньня ізноў паўтарыў прапановы сваёй краіны Пакістану сумесна кантраляваць спрэчную кашмірскую мяжу. Адначасова Мішра адмовіўся ад прапановы Пакістану, каб гэтую мяжу кантралявалі міжнародныя сілы