[ 20:13 ]  Прэзыдэнт Кітаю ў Санкт-Пецярбурзе

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. Кітайскі прэзыдэнт Цзыянг Цзэмінь сёньня прыляцеў у Санкт-Пецярбург, каб узяць удзел у працы саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Шанхайская група была створаная ў 1996 з мэтай падтрымаць узаемадзеяньне краінаў азыяцкага рэгіёну ў барацьбе з экстрэмізмам, сэпаратызмам і тэрарызмам. Група ўлучае ў сябе Расею, Кітай, Таджыкістан, Кыргыстан, Казахстан і Узбэкістан. Плянуецца, што Цзыянг Цзэмінь у часе сустрэчы ў вярхох асобна сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Владзімірам Пуціным.