ТАЙВАНЬ. Парлямант Тайваню прыняў закон, які абавязвае мужоў плаціць заробак жонкам, хатнім гаспадыням. Цяпер мужы будуць абавязаныя выдаткоўваць са сваіх заробкаў пэўныя сумы грошай на вядзеньне гаспадаркі, а астанія дзяліць з жонкай. Тое ж самае тычыцца і жонак, калі грошы ў сям’і зарабляюць яны. Аднак на Тайвані часьцей жонкі сядзяць дома і гадуюць дзяцей. Тайваньскія жанчына па зразумелых прычынах горача віталі новы закон.