[ 17:18 ]  Былы і цяперашні мэры Істамбулу абвіначваюцца ў карупцыі

Істамбул: Турэцкая пракуратура абвінаваціла ў карупцыі былога і цяперашняга мэраў гораду. У выпадку прызнаьня іх вінаватымі ў фінансавых махінацыях, цяперашняму мэру Істамбулу Алі Гуртуне пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да 30-ці гадоў, а ягонаму папярэдніку Рэцэпу Эрдагану да 9 гадоў турмы. Эрдаган узначальвае апазыцыйную іслямскую партыю Справядлівасьці і Разьвіцьця. Раней, ён адбыў тэрмін чатырохмесячнага зьняволеньня за тое, што ў 99-м годзе публічна зачытаў паэму пра-іслямскага зьместу. Турцыя рашуча адстойвае сьвецкі характар дзяржавы.