[ 04:22 ]  Буш заклікаў Мушарафа стрымаць экстрэмістаў у Кашміры

ПАРЫЖ. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Парыжы разам з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам, прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заклікаў пакістанскага лідэра Пэрвэза Мушарафа ужыць захады для спыненьня экстрэмісцкай дзейнасьці ў Кашміры. Буш пахваліў Францыю як «рашучага саюзьніка» ў барацьбе з тэрарызмам і нагадаў, што Шырак быў першым лідэрам замежнай краіны, які наведаў ЗША пасьля падзеяў 11 верасьня.