ЕРУСАЛІМ. Сёньня раніцай ізраільскія вайсковыя аддзелы выйшлі з Бэтлеему і ўвайшлі ў іншы палестынскі горад на Заходнім Беразе Ярдану Калькілію, дзе была абвешчаная камэнданцкая гадзіна. Паводле камандаваньня, ізраільскае войска праводзіць пошукі і арышты падазроных асобаў, каб не дазволіць ваяўнікам пакінуць горад, і будзе заставацца там, пакуль не закончыць сваю місію.