МАСКВА. Сёньня ў расейскай сталіцы прэзыдэнты ЗША і Расеі Джордж Буш і Владзімір Пуцін падпісалі дамову пра скарачэньне стратэгічных наступальных узбраеньняў. Паводле дакумэнту, да 2012 году колькасьць ядзерных боегаловак мусіць быць скарочаная на дзьве траціны, гэта значыць да ўзроўню ад аднэй тысячы сямісот да дзьвюх тысячаў набояў з кожнага боку. У часе ўрачыстасьці падпісаньня дамовы прэзыдэнт ЗША сказаў, што гэтым дакумэнтам “ліквілуецца спадчына Халоднай вайны і ядзернага процістаяньня” паміж Вашынгтонам і Масквой. Пуцін ахарактарызаваў падзею як этап у разьвіцьці адносінаў Расеі і Злучаных Штатаў. Апрача гэтага, прэзыдэнты падпісалі дэклярацыю пра пашырэньне супрацоўніцтва паміж краінамі ў сьвятле новых стратэгічных адносінаў.