[ 00:46 ]  Арыштаваныя падазроныя ў забойстве дыплямата

АЛМА-АТЫ. Казахстанская паліцыя паведаміла пра арышт трох асобаў, падазроных на забойства дыплямата з Савудаўскай Арабіі. Ахмэд Оўда Аль-саві – другі сакратар пасольства – быў знойдзены мёртвым у сваёй кватэры ў сьнежні 1997 году. На целе дыплямата былі раны. З кватэры зьніклі прыблізна 4 тысячы даляраў. Арыштаваныя мужчына і дзьве жанчыны ва ўзросьце паміж 20 і 30 гадамі. Падставамі затрыманьня была наяўнасьць у іх некаторых рэчаў забітага. У выпадку прызнаньня затрыманых вінаватымі ў наўмысным забойстве, іх чакае пажыцьцёвае зьняволеньне.