[ 05:11 ]  Ізраільскія войскі зноў увайшлі ў Джэнін

РАМАЛА Палестынскі лідэр Ясір Арафат заявіў, што выбары ў палестынскай аўтаноміі могуць прайсьці толькі пасьля вываду ізраільскіх войскаў з акупаваных тэрыторыяў. Міністар палестынскага кабінэту Набіл Шаат адзначыў, што мэтай палестынцаў застаецца правесьці прэзідэнцкія і парлямэнцкія выбары на працягу бліжэйшых 6 месяцаў. Шаат, аднак, сказаў, што галасаваньне можа адбыцца толькі ва ўмовах сыходу ізраільскіх войцскаў на пазыцыі, якія яны займалі 20 месяцаў таму, перад пачаткам цяперашняга процістаяньня. Сёньня ізраільскія войскі чарговы раз увайшлі ў Джэнін, арыштаваўшы каля 40 палестынцаў. У паласе Газы, ізраільскія сладаты забілі ўзброенага палестынца, які спрабаваў пранікнуць у габрэйскія паселішчы.