[ 13:45 ]  Ізраільскія танкі і бронемашыны ўвайшлі ў Джэнін

РАМАЛАГ. Ізраільскія танкі і бронемашыны сёньня раніцай занялі горад Джэнін на Заходнім Беразе Ярдану. Уваход у горад суправаджаўся артылерыйскай пеарстрэлкай. Пакуль што не паведамляецца пра страты. Ізраільскае камандаваньне адмаўляецца камэнтаваць гэтую падзею. На мінулым тыдні Ізраіль закончыў апэрацыю на Заходнім Беразе, якая працягвалася шэсьць тыдняў і была скіраваная супраць ваяўнікоў у палестынскіх гарадох і мястэчках. Лягер уцекачоў у Джэніне быў у мінулым месяцы сцэнай жорсткіх баёў. Палестынцы абвінавачваюць Ізраіль у правядзеньні крывавай разьні падчас ваеннай апэрацыі ў лягеры, што выклікала незадавальненьне ў сьвеце. Ізраіль абвяргае гэтыя абвінавачаньні.