[ 10:42 ]  НАТА будзе ўмацоўваць сувязі з краінамі, якія ня маюць сяброўства ў гэтай арганізацыі

РЭЙК’ЯВІК. Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан заявіў, што Паўночнаатлянтычная супольнасьць, для барацьбы з тэрарызмам, будзе ўмацоўваць сувязі з краінамі Эўропы, Закаўказьзя і Сярэдняй Азіі, якія не ўваходзяць у склад НАТА. Заява прагучала ў Рэйк’явіку, у часе сустрэчы ў якой бралі ўдзел міністры замежных справаў 19 краінаў НАТА, чатырох краінаў Эўразьвязу і 23 эўрапэйскіх ды сярэднеазыяцкіх краінаў. Паводле Робэртсана, ва ўмовах, якія патрабуюць зьменаў у сыстэме бясьпекі, сувязі НАТА з новымі партнэрамі становяцца адным з найбольш магутных сродкаў барацьбы з новымі пагрозамі.