[ 12:49 ]  Лідар часовае адміністрацыі Афганістану наведае сілы міжнароднай бясьпекі

КАБУЛ. Сёньня лідар часовае адміністрацыі Афганістану Хамід Карзай наведае сілы міжнароднай бясьпекі ў Афганістане і сустрэнецца зь іхным кіраўніцтвам. Карзай правядзе перамовы з гэнэралам Джонам Макколам, які ўзначальвае кантынгэнт у 4.600 вайскоўцаў дыслякаваных у Кабуле. Раней Карзай дамагаўся разгортваньня міжнароднага кантынгэнту па-за межамі сталіцы, дзе ўплыў часовай адміністрацыі абмежаваны, аднак міжнародная супольнасьць адхіліла гэтыя дамаганьні. У наступным месяцы кіраўніцтва кантынгэнтам возьме на сябе Турэччына. Пакуль нічога не вядома адносна падаўжэньня мандату міжнародных сілаў, аднак Карзай сказаў, што тэрмін іхнай прысутнасьці будзе залежыць ад таго як хутка афганскія сілы бясьпекі змогуць узяць на сябе захаваньне спакою ў краіне.