[ 04:26 ]  Колькасьць ахвяраў выбуху ў Касьпійску дасягнула 41

МАСКВА. Прадстаўнік дагестанскіх уладаў паведаміў, што колькасьць ахвяраў учорашняга выбуху ў Касьпійску дасягнула 41 чалавека. Прадстаўнік Дагестану пры расейскім прэзыдэнце Рамазан Магамэдаў сказаў, што сярод ахвяраў было 17 дзяцей і 18 расейскіх вайскоўцаў. У выніку ўчорашняга выбуху міны дыстанцыйнага кіраваньня каля 140 чалавек было паранена. Ніхто пакуль што ня ўзяў на сябе адказнасьці за выбух. Пасланец прэзыдэнта Пуціна Віктар Казанцаў ня стаў камэнтаваць меркаваньні наконт магчымага дачыченьня да выбуху чачэнскіх ваяўнікоў, заявіўшы, што будзе гаварыць толькі пра дакладна пацьверджаныя факты.