ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты зганілі выбух у дагестанскім месьце Касьпійск, які забраў жыцьці прынамсі 34 чалавек, сярод якіх былі 12 дзяцей. Больш 130 асобаў – параненыя. Прылада з дыстанцыйным кіраваньнем выбухнула ўчора раніцай у часе сьвяткаваньня 57 гадавіны перамогі над фашызмам. Адказнасьці за тэракт ня ўзяў на сябе ніхто. Расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін паабяцаў знайсьці і пакараць вінаватых.