[ 05:14 ]  Прадстаўнік Эўразьвязу сустрэўся з Арафатам

РАМАЛАГ (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Пасланец Эўразьвязу на Блізкім Усходзе Мігель Маратынас сустрэўся сёньня ў Рамалагу з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам упершыню пасьля таго, як Ізраіль зьняў блякаду зь ягонай сядзібы. Маратынас паведаміў пасьля сустрэчы, што ён сказаў Арафату пра наважанасьць Эўразьвязу супрацоўнічаць зь ім у справе ўвядзеньня ў сілу мірнай стратэгіі. Сустрэча Маратынаса з Арафатам адбывалася на фоне ізраільскіх абвінавачаньняў у тым, што палестынскія ўлады каардынуюць тэрарыстычную дзейнасьць супраць Ізраілю.