[ 01:36 ]  Прадстаўнікі палестынскіх груповак супраць прапанаванага выгнаньня 13 палестынцаў

ДАМАСК. Прадстаўнікі 10-ці палестынскіх груповак, якія знаходзяцца ў сталіцы Сірыі выступілі з заявай супраць прапанаванага выгнаньня 13 палестынцаў, якое яны назвалі ганебнай саступкай ізраільскім пажаданьням. У заяве сказана, што ў выпадку выгнаньня гэтых палестынцаў уся адказнасьць кладзецца на Ясіра Арафата. Палестынская групоўка Хамаз заявіла, што выгнаньне спрыяе ізраільцам, якія “спрабуюць вызваліць Заходні бераг ракі Ярдан і Паласу Газа ад палестынцаў.