[ 06:01 ]  Новая апэрацыя супраць рэшткаў талібаў

КАБУЛ На ўсходзе Афганістану сілы антытэрарыстычнай кааліцыі пачалі новую апэрацыю супраць талібаў і ваяўнікоў “Аль-каеды”. У горныя раёны каля гораду Гардэз перакінутыя сотні вайскоўцаў. Адначасна на поўначы Афганістану каля гараду Мазары-Шарыф другі дзень працягваюцца баі паміж групоўкамі намесьніка міністра абарону Абдулрашыда Дустума і кіраўніка вайсковай акругі Аты Махамеда. У сутычках загінула 12 чалавек. Узьроеныя сутыкненьні адбываюцца і на ўсходзе краіны паміж сіламі губэрнатара правінцыі Пакція і яго папярэдніка на гэтай пасадзе. Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзай зьвярнуўся да кіраўніцтва амэрыканскімі войскамі ў Афганістане з просьбаю усталяваць мір у Пакціі