[ 02:49 ]  Палестынцы напалі на ізраільскае паселішча

ЕРУСАЛІМ. Узброеныя палестынцы забілі чатырох чалавек і як найменей сем паранілі падчас нападу на ізраільскае паселішча Адора каля Хэўрону на Заходнім Беразе. Нападнікам удалося ўцячы. Пакуль што ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за напад. Прадстаўнік ізраільскага ўраду абвінаваціў у нападзе, як ён сказаў, «тэрарыстычную піраміду», узначальваную палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам. Паводле яго, гэты інцыдэнт паказаў, што распачаты месяц таму ізраільскі наступ на Заходнім беразе цалкам апраўданы.