[ 03:10 ]  Міністар абароны ЗША прыляцеў у Кыргызстан

БІШКЕК. Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд прыляцеў сёньня ў Кыргызстан, распачаўшы паездку па краінах Цэнтральнай Азіі, мэта якой – абмеркаваньне узначальванай Злучанымі Штатамі антытэрарыстычнай кампаніі ў Афганістане. На лётнішчы Манас пад Бішкекам Рамсфэлд сустрэўся з разьмешчанымі там амэрыканскімі вайскоўцамі. Заўтра ён плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Аскарам Акаевым. Падчас сваёй цэнтральнаазіяцкай паездкі Рамсфэлд наведае Афганістан, дзе абмяркуе пытаньні бясьпекі ў краіне. Раней сёньня амэрыканскі міністар абароны паведаміў, што кааліцыйныя сілы ў Афганістане працягваюць змагацца з рэшткамі талібаў і ваяўнікоў «Аль-Каіды».