[ 03:06 ]  Савудаўскі кронпрынц працягвае свой візыт у ЗША

КРОФАРД (ШТАТ ТЭКСАС). Савудаўскі кронпрынц Абдула працягвае свой візыт у Злучаныя Штаты, сустракаючыся з амэрыканскімі афіцыйнымі асобамі. Учора Абдула папярэдзіў прэзыдэнта Джорджа Буша, што дачыненьням ЗША з арабскімі краінамі можа быць нанесеная значная шкода, калі Злучаныя Штаты ня выступяць з большым ціскам на Ізраіль. Прэзыдэнт Буш пасьля сустрэчы з Абдулом заявіў, што Злучаныя Штаты і Савудаўская Арабія маюць адзінае бачаньне міру на Блізкім Усходзе. Буш выказаў спадзяваньне, што Савудаўская Арабія стрымае абяцаньне не ўжываць экспарт нафты як сродак уплыву на зьнешнюю палітыку Злучаных Штатаў.