[ 02:54 ]  Бэрбэры ў Альжыры патрабуюць пашырэньня правоў

ТЫЗІ-УЗУ (АЛЬЖЫР). Каля 100 тысячаў бэрбэраў правялі дэманстрацыю на вуліцах альжырскага гораду Тызі-Узу з патрабаваньнем да ўраду надаць ім большыя культурныя і палітычныя правы. Маніфэстанты прайшлі міма сядзібы мясцовай улады, патрабуючы вызваленьня больш чым 300 бэрбэрскіх актывістаў, арыштаваных паліцыяй на працягу апошніх тыдняў. Бэрбэры ­ спрадвечныя насельнікі Паўночнай Афрыкі, якія жылі там да прыходу арабаў.