[ 01:43 ]  Расейскі прэзыдэнт заклікаў урад да рэформы дзяржаўнага апарату

МАСКВА. Сёньня, у часе выступу са штогадовым пасланьнем Фэдэральнаму сходу, расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін скрытыкаваў урад краіны і заявіў, што спрыяльная кан’юнктура не была цалкам скарыстаная для паляпшэньня жыцьцёвага ўзроўню расейцаў. Паводле Пуціна, Расея павінна стаць эканамічна моцнай, канкурэнтаздольнай краінай – паўнавартасным сябрам усясьветнай супольнасьці. Пуцін даручыў ураду распачаць рэформу дзяржаўнага апарату і пры гэтым падкрэсьліў неабходнасьць барацьбы з хабарніцтвам і бюракратызмам.