[ 05:58 ]  Арыштаваны паплечнік Арафата

РАМАЛАГ. Ізраільскія сілы арыштавалі сёньня Марвана Баргуты, блізкага паплечніка палестынскага лідэра Ясіра Арафата і кіраўніка «Брыгады пакутнікаў Аль-Акса», якую Ізраіль лічыць адказнай за шэраг тэрарыстычных нападаў. Баргуты быў арыштаваны падчас налёту на дом аднаго з актывістаў руху «Фатах» у Рамалагу, недалёка ад сядзібы Арафата. Прэсавы сакратар ізраільскага прэм’ера Арыэля Шарона пацьвердзіў інфрмацыю пра арышт Баргуты. Палестынскія ўлады папярэдзілі, што «забойства або катаваньні» Баргуты могуць прывесьці Ізраіль да катастрофы.