[ 05:54 ]  Грузія аднаўляе перамовы з Расеяй

ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ паведаміў, што пасьля вываду расейскага войска з Кадорскай цясьніны ў Абхазіі Грузія гатовая аднавіць перамовы з Масквой наконт дамовы аб сяброўстве. Выступаючы ў радыёзвароце, Шэварднадзэ заявіў, што перамовы, перапыненыя на знак пратэсту супраць увядзеньня расейскага войска, будуць адноўленыя ў найбліжэйшым часе. Раней грузінскі прэзыдэнт зазначаў, што калі б нядаўні інцыдэнт ня скончыўся мірна, у рэгіёне маглі б аднавіцца шырокамаштабныя ваенныя дзеяньні.