[ 02:56 ]  У Афганістане 30 чалавек загінулі ад землятрусу

КАБУЛ. Супрацоўнікі гуманітарных арганізацыяў паведамляюць, што як найменей 30 чалавек загінула ў выніку землятрусу, які адбыўся сёньня раніцай на поўначы Афганістану. Найбольш ахвяраў было ў вёсцы Доабі каля гораду Нахрын, дзе ў выніку моцнага землятрусу 25 сакавіка загінула каля 800 чалавек і яшчэ 15 тысячаў страцілі жытло. Прадстаўніца ААН паведаміла, што ў рэгіён выехалі дзьве групы мэдыкаў з арганізацыі «Дактары бязь межаў».