КАБУЛ. Жыхары афганскае правінцыі Хельманд паведамілі сёньня, што службы бясьпекі застрэлілі васьмёх фэрмэраў, якія пратэставалі супраць урадавага пляну зьнішчыць ураджай маку. Мясцовыя жыхары кажуць, што 35 чалавек былі параненыя ў часе гэтага пратэсту, 12 знаходзяцца ў крытычным стане.