[ 05:25 ]  Напад на ізраільскі пост у Ліване

БЭЙРУТ Баявікі групоўкі “Хэзбала” сёньня напалі на ізраільскі блёк-пост у Ліване, выклікаўшы ў адказ ізраільскі рэйд па тэрыторыі Лівана. Пра ахвяры інцыдэнту не паведамляецца. На адмысловай сэсіі ліванскага парлямэнту, сьпікер парляманту Набі Бэры папярэдзіў Ізраіль супраць мабілізацыі рэзервістаў, заявіўшы, што Ліван адкажа ўдарам на ўдар на любую агрэсію каля ягоных межаў. Іншыя ліванскія міністры і дэпутаты асудзілі ізраільскую апэрацыю на палестынскіх тэрыторыях, асудзіўшы таксама амэрыканскую падтрымку Ізраіля