[ 05:24 ]  3 тысячы пратэстуюць на цэнтральным пляцы Кішанёву

КІШАНЁЎ Прыблізна 3 тысячы малдаванаў усталявалі намёты на цэнтральным пляцы каля ўрадавага будынку ў Кішанёве. Яны патрабуюць адхіленьня ад улады камуністаў у сувязі са зьнікненьнем аднаго зь лідараў апазыцыі. Да ўдзельнікаў пратэсту далучыліся школьнікі. Больш як 50 тысячаў чалавек узялі ўдзел ва ўчорашнім мітынгу, у часе якога гучалі патрабаваньні датэрміновых выбараў і абурэньні ўрадавымі спробамі вярнуць Малдову ў сфэру расейскага ўплыву. Удзельнікі пратэсту заклікалі ўрад павялічыць намаганьні ў справе пошукаў зьніклага лідара апазыцыйнай Хрысьціянска-дэмакратычнай народнай партыі Влада Кабракова, які зьнік амаль два тыдні таму. Кабракоў узначальваў антыкамуністычны рух краіны. Акцыі пратэсту ў Малдове пачаліся ў студзені, пасьля спобаў ураду прыраўнаць статус малдаўскай і расейскай моваў