ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што было б бессэнсоўным выпусьціць захопленых у палон талібаў і баявікоў “Аль-Каіды”, нават калі іх апраўдае ваенны трыбунал. Рамсфэльд лічыць, што гэтыя людзі, калі будуць выпушчаныя, зноў пачнуць змагацца супраць Амэрыкі. Міністар заявіў, што ЗША маюць усе правы ўтрымліваць палонных да заканчэньня канфлікту. Цяпер на ваенна-марской базе ЗША ў Гуантанама ўтрымліваецца звыш 300 талібаў і баявікоў “Аль-Каіды” з 33 краінаў. Яшчэ 236 знаходзяцца ў палоне ў Афганістане. Рамсфэльд падкрэсьліў, што сярод іх ёсьць тэрарысты, якія ўчынілі брутальныя злачынствы.