[ 16:56 ]  Канфэрэнцыя краінаў-кандыдатаў у НАТО

БУХАРЭСТ Прэм’ер-міністры 10 краінаў-кандыдатаў на ўступленьне ў НАТО заканчваюць сёньня канфэрэнцыю ў сталіцы Румыніі. На канфэрэнцыі ў Бухарэсцье, якая называецца “Вясна новага альянсу”, прысутнічаюць кіраўнікі ўрадаў Альбаніі, Баўгарыі, Харватыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Македоніі, Румыніі, Славаччыны і Славеніі. Учора на сустрэчы было адзначана, што пашырэньне альянсу падвысіць эфэктыўнасьць барацьбы з тэрарызмам і зробіць Эўропу больш бясьпечнай. Намесьнік Дзяржаўнага сакратара ЗША Рычард Эрмітэдж заявіў на канфэрэнцыі, што ў лістападзе на саміце НТАО ў Празе Вашынгтон будзе выступаць за найбольш маштабнае пашырэньне НАТО