ВАШЫНГТОН
Камітэт абароны журналістаў ў сваім штогадовым дакладзе заявіў, што колькасьць журналістаў, якія былі забітыя летась, вырасла амаль на траціну ў параўнаньні з 2000 годам. Летась падчас ажыцьцяўленьня сваіх працоўных абавязкаў загінула 37 журналістаў, у 2000-ым годзе – 24, павялічэньне адбылося пераважна з-за вайны ў Афганістане, дзе загінула 8 журналістаў. Камітэт назваў галоўнымі ворагамі прэсы 10 палітычных лідараў, якія адказныя за найгоршыя злоўжываньні супраць свабоды прэсы. У дзясятку трапілі прэзыдэнт Расеі -- Уладзімер Пуцін, Украіны -- Леанід Кучма, духоўны лідар Ірану Аятала Хамэнеі і прэзыдэнт Кітаю Джань Зэмін.