СЭВУЛ. Гэтай ноччу паліцыя ўзяла штурмам сталічны ўнівэрсытэцкі гарадок, дзе праходзіў масавы мітынг пратэсту супраць плянаў прыватызацыі дзяржаўных энэргэтычных прадпрыемстваў. Арыштаваныя 400 чалавек, неалькі дзясяткаў маніфэстантаў параненыя. Каля 5 тысячаў супрацоўнікаў дзяржаўных энэргэтычных прадпрыемстваў Паўдзённай Карэі ўжо месяц праводзяць страйк. Яны непакояцца, што прыватызацыя прывядзе да масавых скарачэньняў.