[ 00:10 ]  Карсіканскія тэрарысты заклалі выбухоўку пад парог дому мэра Бастыі

БАСТЫЯ (Корсіка). Сёньня ў адміністрацыйным цэнтры Корсікі – месьце Бастыя – паліцыя абясшкодзіла выбуховую прыладу, усталяваную на парозе мэра места. Адказнасьці за спробу тэракту ня ўзяў на сябе ніхто. Ад сярэдзіны 1970-х гадоў карсіканскія незалежнікі вядуць барацьбу за большую аўтаномію гэтай францускай выспы. Раней бальшыня арганізаваныі імі выбухаў была сплянаваная такім чынам, каб пазьбегнуць ахвяраў.