ВАШЫНГТОН. Вайсковае камандаваньне Злучаных Штатаў пацьвердзіла, што амэрыканскія вайскоўцы знайшлі на поўдні Афганістану лябараторыю, у якой тэрарысты з арганізацыі «Аль-Каіда» маглі плянаваць вытворчасьць біялягічнай зброі. Недабудаваная лябараторыя была знойдзеная ў ваколіцах Кандагару, пры гэтым не было выяўлена сьведчаньняў, што ў лябараторыі была вырабленая хімічная або біялягічная зброя.