[ 21:23 ]  Ізраіль патрабуе ад палестынцаў крокаў да замірэньня

(Ерузалім) Бліжэйшыя два дні могуць стаць вырашальнымі для лідэра палестынцаў Ясіра Арафата ў справе магчымасьці ягонай паездкі на саміт арабскіх дзяржаваў у Бэйрут і ягонай сустрэчы зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Дыкам Чэйні. Аб гэтым заявіў сёньня прадстаўнік Ізраілю Арые Мекель. Ён паведаміў, што Ізраіль скасуе забарону на выезд Арафата ў выпадку, калі палестынцы зробяць крокі дзеля ажыцьцяўленьня пляну замірэньня, прапанаванага дырэктарам ЦРУ Тэнетам. Аднак, прадстаўнікі палестынскага боку заявілі, што Ізраіль завёў мірныя перамовы ў тупік, засяродзіўшыся выключна на прабемах бясьпекі і не жадаючы абмяркоўваць палітычныя пытаньні