(ЗАГРЭБ)Парлямэнт Харватыі даў згоду на прызначэньне трох новых міністраў, тым самым паклаўшы канец урадаваму крызысу. Тры новых сябра кабінэту міністраў прадстаўляюць Сацыял-ліберальную партыю. Адзін зь іх лідэр гэтай партыі Дразэн Бідыша, які зойме пасаду першага віцэ-прэмьера. Усе яны далі прысягу мінулае начы. Сацыял-ліберальная фракцыя ў парлямэнце – другая паводле колькасьці пасьля кіруючай сацыял-дэмакратычнай партыі Харватыі начале з Івіцам Рачанам