ЕРУСАЛІМ
Прэм’ер-міністр Ізраілю Арыель Шарон сустрэўся сёньня з амэрыканскім адмысловым пасланьнікам Энтані Зінні пасьля таго, як Ізраіль скасаваў перамовы з палестынскай дэлегацыяй пасьля сёньняшняга тэракту ва ўсходнім Ерузаліме. Як паведамляецца, Шарон і міністр абароны Ізраілю Вен’ямін Бэн-Элізэр заявілі пасланьніку, што спыненьне агню ня можа быць “аднабаковым”. У выніку сёняшняга тэракту палестынскага тэрарыста-самагубцы трое чалавек загінулі і прынамсі 40 былі параненыя. Адказнасьць ўзяла на сябе іслямская групоўка “Брыгада пакутнікаў Аль-Аксы”. Лідэр палестынскай аўтаноміі Ясір Арафат рашуча асудзіў тэракт, і паабяцаў прыняць усе належныя і неадкладныя захады, каб пакласьці канец падобным атакам. Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што будзе характарызаваць “Брыгаду пакутнікаў Аль-Акса” як замежную тэрарыстычную арганізацыю. Гэта рашэньне накладае фінансавыя і падарожныя абмежаваньні на ўдзельнікаў групоўкі, напрыклад, атрыманьні візы ў ЗША.