[ 00:19 ]  Урад Кіргістану вырашыў устрымацца ад увядзеньня надзвычайнага становішча ў Джалал-Абадзкай вобласьці

Бішкек. Урад Кіргістану вырашыў устрымацца ад увядзеньня надзвычайнага становішча ў Джалал-Абадзкай вобласьці, дзе адбываюцца акцыі пратэсту прыхільнікаў Азімбэка Бэкназарава. Дэпутат парлямэнту Бэкназараў аддадзены пад суд, яго абвінавачваюць у перавышэньні службовых абавязкаў. Удзельнікі акцыяў пратэсту патрабуюць вызваліць з-пад варты дэпутата. Прыхільнікі Бэкназарава лічаць, што ён быў арыштаваны за сваю апазыцыйную дзейнасьць. Мінулае начы дзьве тысячы чалавек спрабавалі захапіць будынкі адміністрацыі і паліцыі ў горадзе Кербен, тры адміністрацыйныя будынкі былі спаленыя. Міліцыянты распачалі страляніну, пяць удзельнікаў акцыяў пратэсту забітыя. Па нацыянальным тэлебачаньні выступіў міністар унутраных справаў Кіргістану Цімэрбэк Акматаліеў, які паведаміў, што ў раён канфлікту накіраванае падразьдзяленьне спэцыяльнага прызначэньня.