[ 19:07 ]  Сэрбскі віцэ-прэм'ер вызвалены з-пад арышту

БЯЛГРАД. Югаслаўскі ваенны суд вызваліў сэрбскага віцэ-прэм’ера Момчылу Пэрышыча пасьля двух дзён зьняволеньня паводле падозраньня ў шпіёнстве і выдачы дзяржаўных сакрэтаў. Ваенны суд ня выставіў Пэрышычу афіцыйных абвінавачаньняў, аднак перадаў матэрыялы ў ягонай справе на далейшы разгляд вайсковай пракуратуры. Сам Пэрышыч абвяргае ўсе абвінавачаньні. Ён быў затрыманы ў чацьвер увечары разам з амэрыканскім дыпляматам Джонам Дэйвідам Нэйбарам. Сэрбскі прэм’ер Зоран Джынджыч асудзіў дзеяньні ваеннай выведкі, якая не паінфармавала аб арышце кіраўніцтва краіны. Прэзыдэнт Югаславіі Воіслаў Каштуніца ухваліў затрыманьне як цалкам законнае.