[ 17:09 ]  У Ню-Ёрку прайшла хвіліна маўчаньня па ахвярах 11 верасьня

ВАШЫНГТОН. Сёньня 6 месяцаў ад часу тэрарыстычнай атакі на ЗША 11 верасьня, у часе якой загінулі 3 тысячы асобаў. У сувязі з гэтым у Ню-Ёрку прайшла хвіліна маўчаньня. Тым часам прэзыдэнт краіны Джордж Буш заявіў у Белым Доме, што антытэрарыстычная вайна ўвайшла ў другую стадыю. Буш сказаў, што цяпер тэрарысты пастараюцца атрымаць доступ да зброі масавага зьнішчэньня, якую распрацоўваюць некаторыя краіны.