ЛІЛЬ (ФРАНЦЫЯ). Француская паліцыя паведаміла, што колькасьць імігрантаў, якім францускія ўлады не дазволілі ўезд у Вялікабрытанію, за 2001 год патроілася. Летась у Францыі было затрымана каля 88 тысячаў нелегальных імігрантаў, якія накіроўваліся ў Вялікабрытанію. Нелегальная іміграцыя апошнімі гадамі стварыла напружаньне ў брытанска-францускіх дачыненьнях. Вялікабрытанія неаднаразова патрабавала зачыніць льягер уцекачоў Міжнароднага Чырвонага Крыжа каля ўваходу ў тунэль праз Ля-Манш з францускага боку.