[ 03:40 ]  Расейскі крамнік не абслугоўвае грамадзянаў ЗША

УЛАДЗІВАСТОК. Уладальнік адной крамы у горадзе Южна-Сахалінск адмаўляецца абслугоўваць амэрыканскіх кліентаў на знак пратэсту супраць, на ягоную думку, несправядлівага судзейства падчас Зімовай Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сыты. Над крамай кампактных дыскаў і аўдыёкасэтаў гаспадар павесіў абвестку: «З прычыны несправядлівага судзейства на нядаўняй Алімпіядзе грамадзяне Злучаных Штатаў не абслугоўваюцца».