ЕРУСАЛІМ. Ізральскія гэлікоптары абстралялі будынак палестынскай паліцыі на Заходнім беразе ў горадзе Батлеем пасьля таго, як 18-гадовы тэрарыст-камікадзе забіў дзевяць чалавек у Ерусаліме.Тэракт ажыццёўлены непадалёк ад кварталу, дзе жывуць артадаксальныя габрэі. У момант выбуху людзі выходзілі з сынагогі пасьля сыботняе службы.
Урад Ізраілю ўсклаў усю адказнасьць на ўлады Палестынскай аўтаноміі. ЭЗ заклікаў Ізраіль вывесьці войскі з палестынскіх тэрыторыяў.