ВАШЫНГТОН. Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша скрытыкавала Міжнародны трыбунал ААН у Гаазе за маруднасьць працы, недастатковую эфэктыўнасьць і аддаленасьць ад штодзённага досьведу людзей і ахвяраў. Акрамя таго, Трыбунал занадта дорага каштуе. На думку адміністрацыі Буша, Трыбунал павінен скончыць сваю дзейнасьць да 2008 году, а разгляд справаў у пытаньнях ваенных злачынстваў павінен быць перанесены ў нацыянальныя суды.