[ 14:13 ]  Дзесяткі кубінцаў прарваліся на тэрыторыю амбасады Мэксікі

ГАВАНА. У Гаване мінулай начы некалькі дзесяткаў кубінцаў, якія імкнуцца эміграваць у Мэксыку, захапілі аўтобус і прарваліся на ім на тэрыторыю мэксыканскай амбасады. Паліцыя разагнала натоўп, які сабраўся ля амбасады і скандаваў антыўрадавыя лёзунгі. Некалькі дзесяткаў чалавек арыштаваныя. На месца падзеі прыбыла група кубінскіх кіраўнікоў на чале зь Фідэлем Кастра. На тэрыторыі амбасады застаюцца некалькі кубінцаў. Раён ачэплены паліцыяй.